Беларуская Служба

Борыс і Пачобуту прысуджана ўзнагарода Эканамічнага форума ў Карпачы

10.09.2021 10:04
Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюзу палякаў Ірэна Бірнацкая і Марыя Цішкоўская.
     .   . , ,  9  2021
Ад імя палітвязняў узнагароду атрымалі І. Бірнацкая і М. Цішкоўская, Карпач, 9 верасня 2021 года PAP/Marcin Obara

Урачыстай цырымоніяй завяршыўся ў Карпачы 30-ы Эканамічны Форум. Усяго было ўручана тры ўзнагароды: «Чалавек 2020 года», «Спецыяльная ўзнагарода эканамічнага форуму» і «Паланійная ўзнагарода». Прэміі атрымалі, адпаведна, прэм'ер-міністр Славеніі, грамадства Украіны і лідары Саюзу палякаў Беларусі.

Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюзу палякаў Ірэна Бірнацкая і Марыя Цішкоўская:

-Я вельмі ўзрушана, тым што мы атрымліваем узнагароды ад імя Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута. Яны сапраўдныя героі Польшчы, патрыёты трымаюцца моцна. Спадзяюся, хутка мы зможам з імі сустрэцца і ўручыць гэтыя ўзнагароды.

-Заклікаю вызваліць Анжэліку Борыс, Анджэя Пачобута і ўсіх палітычных вязняў! Жыве Беларусь, няхай жыве Польшча!

Сітуацыя ў Беларусі была адной з галоўных тэм Эканамічнага форуму. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за чатыры тысячы гасцей: палітыкі, прадпрымальнікі, кіраўнікі дзяржкампаній, навукоўцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый. У апошні дзень у Карпачы сустрэліся прэмʼер-міністры Польшчы, Украіны і Славеніі.

iar/эж

Ужо пяць месяцаў Анжаліка Борыс знаходзіцца за кратамі

23.08.2021 09:52
Старшыню Саюза палякаў Беларусі трымаюць у Жодзіне. Раней яна знаходзілася ў турме ў Гродне і Мінску.

Анджэю Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання за кратамі

25.08.2021 11:43
Анджэя Пачобута і Анжэліку Борыс вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці ім пагражае ад 5 да 12 год пазбаўлення волі.

Лукашэнка шантажуе лідараў СПБ

27.08.2021 09:15
Паводле каментатараў, такім чынам дыктатар адчайна шукае галасоў, якія пацвердзілі б легітымнасць ягонай улады.

Анджэй Пачобут атрымаў медаль «За свабоду слова»

31.08.2021 08:21
Журналіст і актывіст СПБ атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «СМІ».