Беларуская Служба

За суткі 59 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

15.11.2023 09:01
Сярод замежнікаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу былі, між іншым, грамадзяне Эфіопіі і Самалі.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 59 чалавек, у тым ліку грамадзяне Эфіопіі і Самалі. З іх 36 чалавек павярнулі ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі.

На ўчастку мяжы ля Белавежы 25 замежнікаў спрабавалі перасекчы памежную раку Пшавлока.
«Польскія службы не дапусцілі незаконнага перасячэння мяжы», – паведаміла Польская памежная служба.

IAR/аз

За ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 46 чалавек

14.11.2023 10:11
Група агрэсіўна настроеных замежнікаў закідала памежнікаў камянямі