Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы заклікаў Берлін адмовіцца ад «Паўночнага патоку 2»

22.04.2021 15:38
22 красавіка ў Варшаве праходзяць перамовы прэмʼера Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэмʼера Славеніі Янэза Яншы.
Mateusz Morawiecki
Mateusz Morawieckitwitter.com/Kancelaria Premiera Adam Guz/KPRM

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў Нямеччыну адмовіцца ад працягу будаўнічых прац над «Паўночным патокам 2». На думку кіраўніка польскага ўрада, завяршэнне гэтага інвестыцыйнага праекта створыць фактары небяспекі для Еўропы:

-«Паўночны паток 2» зʼяўляецца нямецка-расійскім праектам, які дэстабілізуе Еўропу, памяншае бяспеку Еўропы. Мы заклікаем перш за ўсё Нямеччыну, адмовіцца ад гэтага праекта, каб перастаць фактычна дэстабілізаваць сітуацыю ў гэтай частцы Еўропы. Бо гэта можа быць вельмі небяспечна для Еўрапейскага Звязу і, уласна, для многіх краін гэтага рэгіёну.

22 красавіка ў Варшаве праходзяць перамовы прэмʼера Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэмʼера Славеніі Янэза Яншы.

iar/эж


Расія і Германія плануюць завяршыць будаўніцтва Nord Stream 2

13.01.2020 11:07
Уладзімір Пуцін дадаў, што газаправод будзе здадзены ў эксллуатацыю да канца 2020 года або ў першым квартале 2021 года.

Нямецкі палітык адмовіўся ад дэпутацкага мандату з-за падазрэнняў у сувязях з пуцінскай партыяй

15.04.2021 15:51
Яахім Пфайфер займаўся пытаннямі энергетыкі ў кааліцыйнай партыі CDU.

Расія псуе адносіны з Еўропай

19.04.2021 19:31
Шэраг апошніх скандалаў ды абвінавачанняў у бок Расіі з боку еўрапейскіх краін прывеў да яшчэ большага пагаршэння адносін.