Беларуская Служба

Мінабароны: Расія і Беларусь «тэстуюць» Польшчу пры дапамозе нелегалаў з Блізкага Усходу

20.08.2021 12:19
Паводле Марціна Ацепы, дзейнасць расійскіх службаў накіравана на ўвядзенне хаосу ў публічнай прасторы.
      .
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марцін Ацепа.Foto: PR24

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марцін Ацепа(Marcin Ociepa) лічыць, што прысутнасць бежанцаў на польска-беларускай мяжы – гэта «тэставанне» Польшчы Расіяй і Беларуссю. Паводле яго, дзейнасць расійскіх службаў накіравана на ўвядзенне хаосу ў публічнай прасторы з пункту гледжання знешняй бяспекі і міграцыйнай палітыкі:

- Зараз мы маем справу з «тэставанем» польскай дзяржавы на многіх узроўнях. Гаворка ідзе пра праверку службаў, у тым ліку Памежнай службы і войска, адміністрацыі і ўраду, грамадскай думкі, а таксама адказнасці журналістаў, то бок ці яны аказваюць ціску і выкорыстоўваюць наратыў, у якім зацікаўлены Лукашэнка. На канец, гэта таксама тэставанне польскіх палітыкаў, у тым ліку апазіцыі.

Нагадваем, цягам апошніх месяцы колькасць нелегальных мігрантаў з Ірака, Сірыі, Афганістана і іншых краін на межах Беларусі з ЕС рэзка павялічылася. Паводле польскіх службаў, іншаземцы прылятаюць у аэрапорт Мінска, а затым арганізавана дастаўляюцца на мяжу.

IAR/аз

Правакацыя Лукашэнкі – гэта рэальная трагедыя бежанцаў

19.08.2021 10:10
«Польшча павінна хутка прыдумаць разумны план дапамогі, паколькі сёння гэта 50 чалавек, а заўтра іх можа быць 1500».

Віцэ-кіраўнік польскага МУС: Мы не пагаджаемся на незаконную міграцыю праз польскія межы

19.08.2021 11:02
Палітык лічыць, што апошнюю сітуацыю на польска-беларускай мяжы цяжка ўспрымаць інакш, як задуманыя дзеянні беларускіх службаў.

Ускладняецца сітуацыя на польска-беларускай мяжы

19.08.2021 14:57
Большасць нелегалаў, затрыманых на мяжы Еўрапейскага Саюза з Беларуссю – гэта грамадзе Ірака, Сірыі і Афганістана.

Павел Коваль: Нелегалы на ўсходняй мяжы ЕС – гэта інструмент палітыкі Беларусі і Расіі

20.08.2021 10:21
Паводле палітыка, хутчэй за ўсё, асобы, якія цяпер спрабуюць перасекчы мяжу з Беларуссю, гэта не бежанцы з Афганістана.