Беларуская Служба

У Польшчы рашуча павысяцца штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху

31.12.2021 15:32
Са студзеня 2022 года максімальны штраф, які зможа накласці паліцыянт складзе больш за тысячу еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра інфраструктуры лічыць, што да гэтага часу штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху ў Польшчы былі «радыкальна нізкімі» ў параўнанні да ўзроўню заробкаў. Марцін Гарала (Marcin Horała) дадаў, што павелічэнне штрафаў з новага года, гэта аднаўленне пэўных прапорцый у гэтым пытанні:

- Шмат гадоў у Польшчы штрафныя тарыфы не павышаліся. У Польшчы штрафы былі вельмі нізкімі ў параўнанні да даходаў, сярэдняй і мінімальнай зарплаты палякаў.

З 1 студзеня 2022 года ў Польшчы ўваходзяць у сілу новыя штрафныя тарыфы. Штраф за перавышэнне хуткасці на 30 км/г складзе 400 злотых (амаль 87 еўра), а на 71 км/г і больш – 2,5 тысячы злотых(амаль 550 еўра). У выпадку рэцыдыўнай злачыннасці памер штрафу павялічыцца ўдвая.

Са студзеня паліцыянт зможа накласці максімальны штраф у памеры 5 тысяч злотых (больш за тысячу еўра), а максімальны штраф у судовым працэсе будзе складаць ад 5 да 30 тысяч злотых (ад тысячы да 6,5 тыс. еўра). 500 злотых(108,5 еўра) заплаціць кіроўца, які размаўляе па тэлефоне за рулём.

IAR /аз

У Польшчы істотна павялічваюцца штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху

30.12.2021 12:40
З 1 студзеня 2022 года ў Польшчы павышаюцца штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху.