Сёння з Луганскай вобласці былі эвакуяваныя 95 жыхароў. Мясцовыя ўлады паведамілі, што людзей удалося паспяхова эвакуяваць, нягледзячы на адсутнасць дамоўленасці з ворагам па справе гуманітарных калідораў.
Нагадваем, расійскія вайскоўцы спрабуюць перашкодзіць у эвакуацыі. Учора ў горадзе Рубіжнэ яны абстралялі аўтобус, які ехаў па грамадзян. Кіраўнік луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што спробы эвакуацыі праходзяць, нягледзячы на расійскі абстрэл:
- Усе, хто ўдзельнічае ў эвакуацыі – гэта сапраўдныя героі. Сярод іх ёсць паліцыянты, якія суправаджаюць калоны, а часта проста кіруюць эвакуацыйнымі аўтобусамі. Часта імі кіруюць цывільныя кіроўцы, рызыкуючы жыццём. Пры калонах дапамагаюць прадстаўнікі мясцовых уладаў. Мы заклікаем людзей пераязджаць у тыя раёны, дзе больш бяспечна – на Захад Украіны.
Тым, хто застаўся ў Луганскай вобласці, прадстаўнікі мясцовых уладаў і валанцёры прывезлі гуманітарную дапамогу, у тым ліку прадукты харчавання, сродкі гігіены і прадметы першай неабходнасці.
IAR/аз