З-за паводкі на поўдні краіны закрытыя амаль пяць тысяч школ і дзіцячых садкоў, паведаміла Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы. Больш за ўсё - 222 установы, зачыненыя ў Апольскім ваяводстве. У Ніжнесілескім ваяводстве – гэта 219 школ і дзіцячых садкоў.
Паляпшаецца сітуацыя ў Сілезскім ваяводстве, дзе сёння зачыненыя два аб’екты, а ў Любускім ваяводстве - некалькі дзясяткаў.
Мясцовыя ўлады могуць прэтэндаваць на дзяржаўныя сродкі для адбудовы школьнай інфраструктуры, але, як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Пётр Отрэмбскі (Piotr Otrębski), пакуль рана казаць пра канкрэтную колькасць месцаў, якія патрабуюць такой падтрымкі:
- Кожная сітуацыя іншая. Кожная патрабуе індывідуальнай ацэнкі. Пакуль рана рабіць нейкія падлікі і ацэнкі стратаў, бо многія аб’екты надалей залітыя вадой.
З сённяшняга дня таксама працуе тэлефонная псіхалагічная падтрымка для вучняў, настаўнікаў і бацькоў са школ, якія пацярпелі ад паводкі. Нумары тэлефонаў і час працы размешчаны на сайце Міністэрства нацыянальнай адукацыі.
IAR/аз