Беларуская Служба

Беларускі актывіст у Катавіцах: Беларусы самастойныя, намагаюцца вырашаць бюракратычныя пытанні саматужкі

16.01.2023 16:50
Зміцер Галямаў распавёў пра пачаткі працы Інфармацыйнага пункту для іншаземцаў у Катавіцах, а таксама пра трансфармацыю гэтай працы пад уплывах трагічных падзеяў ва Украіне. 
Аўдыё
  • Беларускі актывіст у Катавіцах Зміцер Галямаў: Беларусы самастойныя, намагаюцца вырашаць бюракратычныя пытанні саматужкі
      ,
Зміцер Галямаў на адным з дабрачынных мерапрыемстваў, арганізаваных Інфармацыйным пунктам для іншаземцаў у КатавіцахКрыніца: https://www.facebook.com/punktinformacyjnydlacudzoziemcow

Хваля ўцекачоў спачатку з Беларусі, а потым і з Украіны агаліла праблему цяжкіх і працяглых легалізацыйных працэдураў у Польшчы. Дзяржава робіць пэўныя крокі, каб неяк вырашыць гэтыя праблемы, аднак вялікую частку цяжкасцяў дапамагаюць вырашаць няўрадавыя арганізацыі ў шчэпцы з мясцовым самакіраваннем.

Выдатным прыкладам такой эфектыўнай супрацы з’ўляецца Інфармацыйны пункт для іншаземцаў у сталіцы Сілезіі – Катавіцах. Пункт быў створаны больш за год таму, як адказ на вялікаю хвалю эміграцыі з Беларусі, ля яго вытокаў стаў Зміцер Галямаў – палітычны мігрант з-за падзеяў у Мінску яшчэ 2010 года.

Зміцер Галямаў распавёў пра пачаткі працы Інфармацыйнага пункту для іншаземцаў у Катавіцах, а таксама пра трансфармацыю гэтай працы пад уплывах трагічных падзеяў ва Украіне. Воляю гісторыі беларуская дзяржава, увасобленая рэжымам Лукашэнкі, стала суагрэсарам у варварскай вайне Расіі супраць Украіны і гэты факт кідае моцны цень і на беларускі народ, а таксама на яго прадстаўнікоў па-за межамі краіны. Таксама Зміцер распавёў, ці гэта не перашкаджае ў нясенні валанцёрскай дапамогі ўкраінцам.

Наш суразмоўца жыве ў Польшчы, у Катавіцах больш за дзесяць гадоў. Крэпка стаўшы на ногі ў новай краіне, ён пачаў дапамагаць беларускам, якія цяперака пераязджаюць на пастаяннае месца жыхарства ў Сілезію. Даведаліся ад яго, як новая хваля эміграцыі дае сабе рады з адаптацыяй:

-Кідаецца ў вочы, што беларусы даволі самастойныя. Намагаюцца вырашаць усе бюракратычныя пытанні саматужкі, без пасярэднікаў. Самая вялікая цяжкасць для ўсіх – доўгае чаканне на атрыманне так званых картаў побыту. Калі гаворка ідзе пра эканамічную актыўнасць, працаўладкаванне, думаю многа залежыць ад рэгіёну. У нас, у Сілезіі самы малы адсотак беспрацоўя па ўсёй Польшчы. Адпаведна, беларусы, якія сюды трапляюць, пры жаданні таксама хутка і годна працаўладкоўваюцца. (...)

Размову цалкам сухайце ў далучаным гукавым файле! 

эж

Беларуска Кракава: Жывем чаканнем вяртання ў Беларусь, каб будаваць яе новую, прыгожую і свабодную

27.06.2022 14:09
«Тое што мы зараз «заашчадзім», у будучыні пойдзе на адбудову новай Беларусі. Зараз мы збіраем культурную, духоўную спадчыну ўжо для дзяцей нашых дзяцей».

Беларускі актывіст у Познані: У доўгатэрміновай перспектыве беларусаў згуртуе культура, а не палітыка

31.10.2022 08:09
Адным з завадатараў беларускага руху ў Познані стаў Стэфан Глушакоў.