Беларуская Служба

Беларуска Кракава: Жывем чаканнем вяртання ў Беларусь, каб будаваць яе новую, прыгожую і свабодную

27.06.2022 14:09
«Тое што мы зараз «заашчадзім», у будучыні пойдзе на адбудову новай Беларусі. Зараз мы збіраем культурную, духоўную спадчыну ўжо для дзяцей нашых дзяцей».
Аўдыё
  • Алеся, разам з мужам і дзвюма дзецьмі пад пагрозай палітычна матываваных рэпрэсій была вымушана з’ехаць у Польшчу.
Ілюстрацыйны здымакфота: radyjo.net/Albert Jerzy Wierzbicki

Два гады таму вера беларусаў у магчымасць пераменаў дасягнула свайго апагею. Пасля 26 гадоў дыктатуры сотні тысяч, калі не мільёны паверылі ў тое, што яны могуць паўплываць на лёс сваёй краіны. На прывялікі жаль за гэту веру многім давялося заплаціць вялікаю цану - некаторыя аддалі за яе жыццё, іншыя свабоду, а другія страцілі Радзіму. 

Да дзвюх соцень тысяч беларусаў знайшлі прытулак у Польшчы. Некаторыя з іх мэтанакіравана і свядома пакінулі Радзіму назаўсёды, асэнсоўваючы немагчымасць вяртання дадому ў бліжэйшай гістарычнай перспектыве. А іншыя жывуць Беларуссю, жывуць надзеяй хуткага вяртання. Невядома, які з гэтых варыянтаў лепшы.

Сённяшняя наша гераіня Алеся, разам з мужам і дзвюма дзецьмі пад пагрозай палітычна матываваных рэпрэсій была вымушана з’ехаць у Польшчу. Нягледзячы на прыязнае стаўленне мясцовых жыхароў, сям’я Алесі жыве чаканнем вяртання на Радзіму:

-Мы ўсе жывем чаканнем, калі мы зможам вярнуцца ў Беларусь, будзем будаваць яе новую, прыгожую і свабодную. Кожны дзень – гэта чаканне, але мы не марнуем часу. Напрыклад, мае дзеці, яшчэ год таму ані слова не размаўлялі па-беларуску. А зараз цэлы спектакль адыгралі на беларускай мове. Цяпер яны свабода гамоняць на матчынай мове, мова стала часткай іх. І гэта ўжо каштоўнасць, тое што мы зараз «заашчадзім», у будучыні пойдзе на адбудову новай Беларусі. Зараз мы збіраем культурную, духоўную спадчыну ўжо для дзяцей нашых дзяцей.

У 2020 годзе беларусы нарэшце пазналі адзін аднаго і тут у Кракаве мы гэтых сувязяў не губляем. Суполка беларусаў у Кракаве вельмі актыўныя, мы ладзім многа розных цікавых імпрэзаў, нават дзяцей разам выхоўваем. (...)

Беларусы Кракава сапраўды не збіраюцца губляць знойдзеныя магчымасці. Ужо 9 ліпеня яны ладзяць вялікую імпрэзу – «Беларускі пікнік. Салідарныя з Украінай». Алеся разам са сваім мужам і дзецьмі паўдзельнічаюць у ім.

Слухайце аўдыё!

эж

«Культура людзям у эміграцыі, якія страцілі свой дом, дапамагае жыць»

07.06.2022 12:56
У кракаўскай «Willa Decjusza» ў бліжэйшую пятніцу распачнецца фестываль «Культура ў эміграцыі».

Дырэктар Фестывалю «Прадмова»: Беларусы за мяжой цягнуцца да беларускага

18.06.2022 15:01
Беларусам патрэбныя інтэлектуальныя сустрэчы.