Беларуская Служба

«Маладыя крэсы» гуртуюць палякаў з Беларусі, Літвы ды Украіны

15.11.2022 16:32
У назве арганізацыі паняцце kresy - гэта маркер нацыянальнай тоеснасці, у тым ліку мясцовага патрыятызму.
Аўдыё
  • Размова з кіраўніком арганізацыі «Маладыя крэсы» Міраславам Капцэвічам
    ()
«Крэсы – гэта людзі» (ілюстрацыя)Крыніца: https://www.facebook.com/mlodekresy

Польская няўрадавая арганізацыя «Маладыя крэсы» (Młode Kresy) была заснавана ў 2015 годзе этнічнымі палякамі з Беларусі, якія прыехалі ў Польшчу дзеля атрымання адукацыі і працаўладкавання. Асноўная мэта гэтай арганізацыі – гуртавання польскай моладзі з трох краінаў Літвы, Беларусі і Украіны. Пра дзейнасць «Маладых крэсаў» мы пагутарылі са старшынёй арганізацыі Міраславам Капцэвічам. Спачатку я папрасіў майго суразмоўцу аднесціся да назвы яго арганізацыі. 

Паняцце kresy можа мець негатыўныя канатацыі ў кантэксце станаўлення нацыянальных праектаў на землях былога ВКЛ напрыканцы ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя. Адначасова прыгадваюцца словы аднаго з айцоў незалежнасці Польшчы – маршала Юзафа Пілсудскага: «Польшча як бублік – самае цікавае раскідана па краях». Міраслаў Капцэвіч аднак лічыць, што ў назве іх арганізацыі паняцце kresy хутчэй гэта маркер нацыянальнай тоеснасці, у тым ліку мясцовага патрыятызму:

-Калі кажам пра паняцце kresy, то яно сапраўды можа выклікаць негатыўныя эмоцыі, як ў Літве, так і ў Беларусі ды Украіны. Але для палякаў, які жывуць у гэтых краінах і якія таксама як і гэтыя народы з’яўляеюцца аўтахтонным насельніцтвам яна абсалютна нармальная і звыклая, не звязаная з нейкім рэвізіянізмам. З самага дзяцінства да сваіх родных чуў самаакрэсленне – «мы – палякі, мы – крэсавякі». Напрыклад, ёсць і сучасныя прыклады выкарыстання гэтай саманазвы. Нядаўна існавала «Таварыства польскай культуры Лідскай зямлі» пры ім дзейнічаў хор «Kresowiacy». Цікава, што на хвалі так званай адлігі ў адносінах паміж рэжымам Лукашэнкі і Польшчай гэты хор нават запрашалі на афіцыйныя святы. (...)

Надоечы ў Польшчы адзначаўся Дзень Незалежнасці. З гэтае нагоды вуліцамі Варшавы прайшоў «Марш Незалежнасці», які традыцыйна з’яўляецца галоўнай дэманстрацыяй правых сілаў Польшчы. У ім была калона і з беларускімі бела-чырвона-белым сцягамі, на калонай таксама лунала «Пагоня», якую ўласна і нёс мой суразмоўца Міраслаў Капцэвіч. На яго думку, у будучыні, пасля падзення рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, сувязі здабытыя зараз паміж прадстаўнікамі польскага і беларускага нацыянальных рухаў, паспрыяюць добрасуседскім адносінам.

Усю размову з кіраўніком арганізацыі «Маладыя крэсы» Міраславам Капцэвічам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд


Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс сталі лаўрэатамі «Залатых Соваў Палоніі»

11.11.2022 13:12
Узнагарода аўстрыйскай газеты «Юпіцер» прысуджаецца за творчыя, мастацкія, навуковыя або сацыяльныя дасягненні польскіх і замежных актывістаў у свеце.

Адбываюцца ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў на Беларусі»

14.11.2022 12:04