Беларуская Служба

У Польшчы скарачаецца колькасць ахвяр ДТЗ

04.01.2023 13:39
Зменшылася колькасць аварый, загінулых і траўмаваных, а таксама — што не менш важна — п’яных кіроўцаў. 
Pogoda. Deszcz, mgły i roztopy. Ostrzeżenia IMGW
Pogoda. Deszcz, mgły i roztopy. Ostrzeżenia IMGWShutterstock/Montypeter

Кіроўцы едуць павольней, таму аварый становіцца менш, а колькасць загінулых падчас ДТЗ упершыню ў гісторыі Польшчы ўпала ніжэй за 2000 чалавек, піша ў сераду, 4 студзеня выданне Rzeczpospolita.

Як адзначае газета, мінулы год быў выключна бяспечным на дарогах практычна ва ўсіх аспектах. Зменшылася колькасць аварый, загінулых і траўмаваных, а таксама — што не менш важна — п’яных кіроўцаў. З тых часоў, як вядзецца статыстыка, колькасць загінуўшых упала ніжэй за 2000 да 1883 чалавек. Абмежаванне максімальна дазволенай хуткасці на пачатку мінулага года наўпрост вылілася ў зніжэнне смяротнасці на дарогах

Газета паведамляе, што паводле папярэдніх звестак паліцыі, у мінулым годзе адбылося 21 324 ДТЗ, што амаль на 1 492 менш, чым у 2021 годзе, і на 2 216 менш, чым два гады таму.  У выніку гэтых аварый памерлі 1883 чалавекі, што на 362 смерці меней чым летась,  і  на 608 меней чым пазалетась.

Паляпшэнне бяспекі супрацоўнікі паліцыі звязваюць з больш павольнай яздой, бо, як яны адзначаюць, пры меншай хуткасці наступствы аварый менш трагічныя.

эж

Амаль 70% палякаў вітаюць павелічэнне штрафаў за парушэнне ПДР

10.01.2022 14:06
Найбольш перакананымі ў новых рашэннях з'яўляюцца людзі старэйшыя за 60 гадоў. 

Дроны дапамогуць польcкай паліцыі караць кіроўцаў за карыстанне смартфонамі

22.11.2022 12:12
Паліцэйскія будуць з дапамогай дронаў правяраць, ці не карыстаюцца вадзіцелі тэлефонамі падчас руху.