Беларуская Служба

Мастацтвазнавец Валеры Буйвал: Артыкул «Курапаты – дарога смерці» стаў каталізатарам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі

02.06.2023 14:42
35 год таму, дзякуючы артыкулу, шырокім колам насельніцтва Беларусі ўпершыню стала вядома аб забойстве дзясяткаў тысяч чалавек супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты.
Аўдыё
  • Мастацтвазнавец Валеры Буйвал: Артыкул «Курапаты – дарога смерці» стаў каталізатарам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі
Урочышча "Курапаты" Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка ў суаўтарстве з Яўгенам Шмыгалёвам «Курапаты – дарога смерці», у якім былі прадстаўлены вынікі археалагічных даследаванняў Курапатаў і ўспаміны навакольных жыхароў.

З гэтага артыкула шырокім колам насельніцтва Савецкай Беларусі ўпершыню стала вядома аб факце забойства дзясяткаў тысяч грамадзян супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты.

Увесь наклад «Літаратура і мастацтва» імгненна быў распраданы, перадаваўся з рук у рукі. Артыкул «Курапаты – дарога смерці» перапісвалі ад рукі, перадрукоўвалі на машынках, размножвалі, выкарыстоўваючы абсталявання дзяржаўных прадпрыемстваў. Беларуская грамадскасць да таго ўзбуджаная першымі вынікамі «Перабудовы» адгукнулася на знакавы артыкул.

Беларускі мастацтвазнавец, сябра КХП-БНФ Валеры Буйвал у размове з Беларускай службай Польскага радыё выказаў меркаванне, што 35 гадоў таму публікацыя артыкула «Курапаты – дарога смерці» стала каталізатарам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі:

-У той час хваля нацыянальнага адраджэння толькі ўздымалася. Публікацыя гэтага артыкула стала знакавай падзеяй у гэтым працэсе. Даведаўшыся страшную праўду пра падзеі 1930-ых гадоў, пра масавае знішчэнне беларусаў, людзі па ўсёй Беларусі скалыхнуліся.

Артыкул множылі і зачытвалі да дзір. У той час я працаваў у Мастацкім музеі, «Курапаты – дарога смерці» моцна ўразіла ўсіх супрацоўнікаў, яны былі ўсхваляваныя. Артыкул стаў моцны імпульсам да таго, каб ісці да вызвалення Беларусі, да незалежнасці, каб вызваліцца ад расійскага палона. (...)

Размову з Валерыем Буйвалам пра згаданы артыкул, а таксама пра сучасную памяць аб Курапатах слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

У Беларусі ўзгадваюць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў

29.10.2019 15:54
Беларусы збяруцца ў Курапатах, каб ушанаваць памяць загінулых ад чыстак у СССР.

Удзельнікам «Курапацкай варты» прысудзілі 20 сутак

26.04.2021 21:31
Актывіст Зміцер Дашкевіч атрымаў 20 сутак арышту, а Ганна Шапуцька і Кірыл Лойка – па 15.

Гісторык: Невядомы лёс 3870 чалавек з г.зв. беларускага Катынскага спісу

19.05.2022 16:05
Сайт Katynpromemoria.pl дае магчымасць даведацца праўду пра Катынскае злачынства 1940 г.

Лукашэнкаўская газета заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах

07.11.2022 11:25
Прапагандыст патрабуе «ад імя беларусаў» правесці эксгумацыю рэшткаў ахвяр Курапатаў і перапахаваць іх.