Беларуская Служба

Прэм’ер Маравецкі: Мы павінны падаць руку беларускаму грамадству

19.08.2020 17:11
Кіраўнік польскага ўрада анансаваў план дапамогі беларускай эканоміцы, адна з мэтаў якога – змяншэнне залежнасці ад Расіі.
Аўдыё
  • Пазіцыю ўрадаў дзяржаў Еўрапейскага Звязу пасля надзвычайнага відэа-саміту таксама прадставіў у Варшаве прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
, 16  2020 .
Мінск, 16 жніўня 2020 г.PAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

Пасля першых паведамленняў пра сілавы разгон мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі і далейшай інфармацыі аб катаваннях тысячаў затрыманых першымі адклікнуліся афіцыйная Варшава і Вільня. Менавіта Польшча і Літва ў цяперашні час з’яўляюцца галоўнымі прадстаўнікамі інтарэсаў беларускага народа на форуме Еўрапейскага Звязу.

У сераду, 19 жніўня пры дапамозе відэасувязі кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў Еўрапейскага Звязу абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, пытанні адрасных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама магчымасці падтрымкі беларускага грамадства ў яго барацьбе за свабоду і справядлівасць.

Напярэдадні саміту да ЕЗ на англійскай мове Святлана Ціханоўская звярнулася да еўрапейскіх лідараў. Кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі ў прыватнасці заклікала іх падтрымаць абуджэнне беларусаў:

 -Я заклікаю вас не прызнаваць гэтыя фальсіфікаваныя выбары. Лукашэнка страціў усялякую легітымнасць у вачах нашага народу і ўсяго свету. З мэтай спрыяць мірнай перадачы ўлады, я ініцыявала стварэнне Нацыянальнай каардынацыйнай рады Беларусі. Яна ўзначаліць працэс мірнай перадачы ўлады з дапамогай дыялогу. Яна неадкладна аб'явіць новыя сумленныя і дэмакратычныя выбары прэзідэнта з удзелам міжнародных назіральнікаў. Паважаныя кіраўнікі дзяржаў Еўропы, я заклікаю вас падтрымаць абуджэнне Беларусі. Я заклікаю ўсе краіны паважаць прынцыпы міжнароднага права. Я заклікаю паважаць суверэнітэт Беларусі і выбар беларускага народа.

І Еўропа адклікнулася на заклікі беларусаў. Па выніках саміту, якія адбыўся 19 жніўня, Еўрапейская рада асудзіла тое, якім чынам праводзіліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і не прызнала іх вынікаў. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль пасля трохгадзінных лідараў краінаў Еўрапейскага Звязу:

-Гэтыя выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі і яны не адпавядалі міжнародным стандартам. Мы не прызнаем вынікаў выбараў, абвешчаных беларускімі ўладамі. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць большага. Яны заслугоўваюць таго, каб мець дэмакратычнае права выбіраць уладу і фармаваць уласную будучыню.

Пазіцыю ўрадаў дзяржаў Еўрапейскага Звязу пасля надзвычайнага відэа-саміту таксама прадставіў у Варшаве прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што Еўрапейская Рада падтрымала правядзенне новых выбараў прэзідэнта Беларусі:

-Уся Еўрапейская рада адназначна асудзіла то, якім чынам адбыліся прэзідэнцкія выбары, і мы заявілі, што гэтыя выбары трэба паўтарыць, што яны ніякім чынам не могуць быць прызнаныя сумленнымі, свабоднымі і дэмакратычнымі.

Падчас прэсавай канферэнцыі па выніках відэа-саміту кіраўнікоў ЕЗ, прысвечанаму сітуацыі ў Беларусі, Матэвуш Маравецкі таксама заявіў пра спрашчэнне візавай працэдуры для тых, хто хоча прыехаць з Беларусі ў Польшчу. Ён сказаў, што Польшча была адной з краін ЕЗ, якая выдала беларусам найбольшую колькасць візаў у 2019 годзе, і гэтую палітыку трэба працягваць. Польскі прэм’ер адзначыў, што і студэнты, і сезонныя рабочыя «вельмі дапамагаюць польскай эканоміцы:

-У бліжэйшы час мы прадставім спрошчаныя працэдуры для тых, хто хоча паехаць у Польшчу з Беларусі на вучобу. Зараз апошні момант, калі яшчэ можна паспець пачаць навучанне ў кастрычніку, і мы хочам спрасціць гэты працэс, каб сувязь паміж беларускім і польскім грамадствамі была максімальна шчыльнай.

На просьбу Польшчы АБСЕ павінна ўдзельнічаць у працэсе падрыхтоўкі новых выбараў у Беларусі, што паспрыяе працэсу дэмакратызацыі краіны.

Прэмʼер-міністр Маравецкі дадаў, што краіны Еўрапейскага Звязу таксама падтрымліваюць санкцыі супраць вінаватых у жорсткім падаўленні мірных пратэстаў, вінаватых у гвалце, рэпрэсіях і фальсіфікацыі выбараў.

Аднак Маравецкі ўдакладніў, што ад новых санкцыяў ні ў якім выпадку не павінна пацярпець беларускае грамадства. Асобна польскі прэмʼер звярнуў увагу на гаспадарчыя пытанні. Матэвуш Маравецкі перакананы, што Польшча павінна падаць руку беларускаму грамадству і прапанаваць «пазітыўны» эканамічны план. Кіраўнік польскага ўрада выразіў гатоўнасць да распрацоўкі плану дапамогі беларускай эканоміцы, адна з мэтаў якога – змяншэнне залежнасці ад Расіі.

Падсумоўваючы, Еўрапейскі звяз прызнаў прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 9 жніўня нелегітымнымі. Еўропа лічыць, што Беларусь мае правесці новыя выбары. ЕЗ увядзе адрасныя санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў фальсіфікацыях і гвалце супраць мірных грамадзянаў. Таксама на пачатковым этапе Еўрапейская Рада вылучыць 53 млн еўра на падтрымку дэмакратызацыі Беларусі.

IAR/PR/PAP/эж

 

Швецыя замарожвае дапамогу дзяржаўным суб'ектам у Беларусі

19.08.2020 11:02
Паводле міністра Пітэра Эрыксана, што гэта „важны сігнал” для беларускага рэжыму.

Вераніка Цапкала з мужам і дзецьмі знаходзяцца ў Польшчы (дапоўнена)

19.08.2020 11:36
На 20 жніўня запланаваная сустрэча Веранікі Цапкалы са старшынёй верхняй палаты польскага парламенту Томашам Гродзкім.

Захады польскага ўраду ў справе Беларусі вельмі важныя для ўнутранай сітуацыі ў Польшчы

19.08.2020 16:37
Нявыключаныя больш шырокія палітычныя кансультацыі ў Польшчы – піша Rzeczpospolita.

Вышаградская група прыняла супольную пазіцыю перад відэасамітам Еўрапейскага савета

19.08.2020 12:01
Прэзідэнты краін Вышаградскай групы заклікаюць прыняць еўрапейскі план салідарнасці з Беларуссю.

Прэм’ер Польшчы: ЕС павінен прадставіць Беларусі канкрэтную эканамічную прапанову

19.08.2020 15:15
Матэвуш Маравецкі выказаўся супраць эканамічных санкцый, якія моглі б нанесці ўдар па беларускім грамадстве.

Еўрасаюз не прызнаў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

19.08.2020 16:02
У ходзе відэаканферэнцыі кіраўнікі ЕС абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі.