Беларуская Служба

Польскае радыё для замежжа адзначае 88-годдзе

01.03.2024 13:11
Зараз Польскае радыё для замежжа транслюе перадачы на шасці мовах: польскай, ангельскай, беларускай, нямецкай, расійскай і ўкраінскай.
     88-
Польскае радыё для замежжа адзначае 88-годдзеФота: Polskie Radio

88 гадоў таму, 1 сакавіка 1936 году, распачало сваю дзейнасць Польскае радыё для замежжа. У гэты дзень пачалася штодзённая трансляцыя на кароткіх хвалях перадач на польскай і ангельскай мовах, адрасаваных іншаземцам і палякам замежжа. Пазней былі дададзены праграмы на нямецкай, чэшскай, венгерскай і партугальскай мовах.

Дзейнасць радыёстанцыі перапыніла вайна. Пасля вайны некалькі месяцаў перадачы вянчаліся з Любліна, і толькі ў жніўні 1945 года перадача была перанесена назад у Варшаву. З часам тут з'явіліся праграмы на многіх замежных мовах. Польскае радыё для замежжа вяшчала нават на дацкай, грэцкай і фінскай мовах, эсперанта і арабскай.

Вяшчанне на замежныя краіны ў часы ПНР, вядома, падвяргалася жорсткай палітычнай цэнзуры, але знайшло сваіх прыхільнікаў ва ўсім свеце. Часамі цэнзуру ўдавалася абысці. Дастаткова прыгадаць, што з Польскім радыё для замежжа супрацоўнічалі многія выдатныя польскія артысты і журналісты, у тым ліку, Ерэмі Пшыбора, Ірэна Дзедзіч, Бажэна Вальтэр і Міхал Суміньскі.

Пасля 1989 года праграма змяніла сваю формулу. Ствараліся рэдакцыі, у тым ліку, на мовах нашых усходніх суседзяў: літоўскай, украінскай, беларускай. Галоўны рэдактар Беларуская службы Польскага радыё для замежжа Ёланта Смялоўская звярнула ўвагу на важнасць польскага вяшчання на мовах суседзяў:

-Нягледзечы на тое, што мы суседзі, мы мала ведаем адзін пра аднаго. Складаная палітычная сітуацыя ў Беларусі і навокал яе не спрыяе польска-беларускаму дыялогу. Польскае радыё для замежжа, а менавіта Беларуская служба хоць у нейкай ступені намагаецца палепшыць гэту сітуацыю.

Зараз Польскае радыё для замежжа транслюе перадачы на шасці мовах: польскай, ангельскай, беларускай, нямецкай, расійскай і ўкраінскай. У 2022 годзе з-за нападу Расіі на Украіну было створана Польскае радыё для Украіны – на сёння найбуйнейшая рэдакцыя Польскага радыё для замежжа.

эж

Польскае радыё для замежжа рыхтуецца да свайго 85-годдзя

27.02.2021 14:11
Польскае радыё для замежжа вяшчае 85 гадоў, за выключэннем перапынку, выкліканага пачаткам Другой сусветнай вайны.

«Магія радыё, мікрафону і студыі мяне «ўсмактала» так, як губка ўсмоктвае ваду»

13.01.2022 12:11
Размова з Нінай Баршчэўскай – першым галоўным рэдактарам Беларускай служба Польскага радыё на 30-гадовы юбілей рэдакцыі.

Рэдакцыя, якая нарадзілася на хвалі беларускага Адраджэння

13.01.2022 12:02
Гісторыі, навіны, рэпартажы з Польшчы гучаць па-беларуску вось ужо 30 гадоў. Столькі працуе Беларуская служба Польскага радыё!

Кабінет Ціханоўскай узнагародзіў былую галоўную рэдактарку Беларускай службы Польскага радыё

21.02.2024 17:02
Прафесар Ніна Баршчэўская была заснавальніцай Беларускай службы Польскага радыё.