Беларуская Служба

Кандыдатка ў канцлеры Нямеччыны выступае супраць Паўночнага патоку 2

10.05.2021 14:44
Аналена Бэербок лічыць, што факт далейшага супрацоўніцтва з Расіяй пасля 2014 года стаў вялікай памылкай Ангелі Меркель.
Annalena Baerbock
Annalena BaerbockShutterstock

Кандыдатка Зялёных на пасаду канцлера Германіі ў чарговы раз рашуча выступіла супраць будаўніцтва і выкарыстання газаправода Nord Stream 2, чытаем на партале defence24.pl. Гэтая заява можа непакоіць Расію, бо партыя Зялёных карыстаецца досыць высокай падтрымкай выбаршчыкаў.

У красавіку, атрымаўшы высокія вынікі ў рэйтынгах, Зялёныя вырашылі вылучыць уласную кандыдатуру на пасаду канцлера. Кандыдаткай стала Аналена Бэербок, сустаршыня партыі. Выбары ў Бундэстаг запланаваны на 26 верасня гэтага года, а частка апытанняў паказвае на магчымую перамогу Зялёных. Нават калі яны не выйграюць, павінны адыгрываць досыць вялікую ролю ў новым урадзе.

Нямецкая палітык падчас выступу на пасяджэнні Атлантычнага савета адзначыла, што, хоць яна не згаджаецца з некаторымі еўрапейскімі ўрадамі (напрыклад, у Польшчы), «мы ўсё-такі сябры». Баербок прад'яўляе Ангеле Меркель абвінавачванне ў тым, што тая не стаяла на баку краін рэгіёну, калі яны перасцерагалі перад праектам Паўночнага патоку 2.

Сур’ёзную непаслядоўнасць яна заўважае і ў тым, што, хоць пасля 2014 года Еўропа вырашыла стаць незалежнай ад Расіі, нямецкі ўрад дасюль працягвае падтрымліваць Паўночны паток 2.

На пытанне, што зрабіць з гэтым спрэчным праектам, Бэербок адказала: «На мой погляд, мы не павінны яго скончыць. Праблема ў тым, што газаправод ужо знаходзіцца на дне Балтыкі», – працягнула яна. На думку Баербок, зніжэнне транзіту газу праз Украіну «зʼяўляецца новай пагрозай для бяспекі ўкраінцаў, таму газ не можа цячы па гэтым трубаправодзе», чытаем на партале defence24.pl.

аев

Politico: Байдэн прызначыць спецыяльнага прадстаўніка для прыпынення «Паўночнага патоку-2»

08.04.2021 16:22
Гэта вынік, між іншым, пазапартыйнага ціску з боку Кангрэса.

Нямецкі палітык адмовіўся ад дэпутацкага мандату з-за падазрэнняў у сувязях з пуцінскай партыяй

15.04.2021 15:51
Яахім Пфайфер займаўся пытаннямі энергетыкі ў кааліцыйнай партыі CDU.

Расія псуе адносіны з Еўропай

19.04.2021 19:31
Шэраг апошніх скандалаў ды абвінавачанняў у бок Расіі з боку еўрапейскіх краін прывеў да яшчэ большага пагаршэння адносін.

Прэм'ер Польшчы заклікаў Берлін адмовіцца ад «Паўночнага патоку 2»

22.04.2021 15:38
22 красавіка ў Варшаве праходзяць перамовы прэмʼера Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэмʼера Славеніі Янэза Яншы.

Еўрадэпутат: ЕЗ не ў стане выпрацаваць агульную палітыку ў дачыненні да Расіі

27.04.2021 09:27
«Еўразвяз, як бы, трымае руку ЗША і не дазваляе Вашынгтону накласці новыя санкцыі».